http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155876

Больш за 250 авіярэйсаў у Эўропе адмененыя

24.05.2011

Авіялініі British Airways, KLM, Aer Lingus i Easyjet спынілі рэйсы з шатляндзкіх аэрапортаў. Прычынай стала гіганцкая хмара пылу, якая ўтварылася ў выніку вывяржэньня ісьляндзкага вулькану Грымсвотн.

Зьмяніць свой графік быў вымушаны нават прэзыдэнт Барака Абама, які прыляеў зь візытам у Дублін раней, чым чакалася.

У Эдынбургу каля 400 пасажыраў былі вымушаныя начаваць наўпрост у аэрапорце. Ніводзін з самалётаў так і не ўзьляцеў зь мясцовага лётнішча. Аднак міністар транспарту супакойвае, што авіялініі й аэрапорты падрыхтаваныя гэтым разам значна лепш, чыі летась падчас аналягічнай хмары пылу зь Ісьляндыі.

Агулам над Паўночнай Ірляндыяй і Шатляндыяй сёньня былі адмененыя 252 рэйсы, паведаміла эўрапейская арганізацыя бясьпекі паветраннага транспарту Eurocontrol.

Хмара пылу дайшла ўжо і да скандынаўскіх краін. Паводле прагнозаў, у бліжэйшы час яна дасягне Францыі, Нямеччыны й Гішпаніі. Верагодна, што авіярух над Эўропай у бліжэйшыя дні будзе ўстрыманы.

дг