http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155881

Над Кэтрын Эштан згушчаюцца хмары

24.05.2011

Францыя, Бэльгія, Галяндыя й Аўстрыя называюць катастрофай дзейнасьць Вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па пытаньнях бясьпекі й замежный палітыкі Кэтрын Эштан. Пра гэта заявілі ўчора міністры замежных справаў гэтых краін на саміце ў Брусэлі.

У адмысловым рапарце, які цытавалі ўчора міністры, гаворыцца, што за паўтары гады дзейнасьці згаданага ведамства так і невядома, хто за што ў ім адказвае. З дакумэнту вынікае, што Эштан не ўзгадняе свае рашэньні зь іншымі сталіцамі ЭЗ і не дасылае ім зьмест стратэгічных дакумэнтаў.

Нягледзячы на тое, што гадавы бюджэт эўрапейскага зьнешнепалітычнага ведмства складае 500 млн. эўра, Эштан жадае, каб сёлета ён быў павялічаны на 5%. Міністры зьдзіўленыя, што сотня дыпляматаў-супрацоўнікаў Эштан, зарабляюць больш, чым брытанскі міністар замежных справаў. Дарэчы, гадавы заробак самой галавы эўрапейскай дыпляматыі складае 320 тыс. эўра.

Але галоўны папрок у бок Кэтрын Эштан датычыць таго, што за час яе працы эўрапейская замежная палітыка так і не пачала прамаўляць адным голасам. Больш за тое, розьніца паміж пазыцыямі некаторых сталіц стала яшчэ больш адчуальнай.

дг