На Віцебскім трактарным заводзе звальняюць адміністрацыю пасьля менскага тэракту.
Нагадваем, на заводзе трактарных запчастак працаваў адзін з абвінавачаных у тэракце.
Па выніках праверкі, якая праводзілася пасьля падзеяў 11 красавіка, "на заводзе выяўлены сур’ёзныя недахопы ў ідэалягічнай, выхаваўчай, інфармацыйна-прапагандысцкай працы, у кадравай службе".
Замест звольненых прадстаўнікоў адміністрацыі Міністэрства прамысловасьці зьбіраецца адшукаць новыя „ініцыятыўныя ўпраўленчыя кадры, здольныя забясьпечыць устойлівае разьвіцьцё прадпрыемства”.
euroradio.fm/аз