У Беларусі чакаецца ўвядзеньне дзяржаўнай манаполіі на імпарт спажывецкіх тавараў, - паведаміла інфармацыйнае агенцтва “Інтэрфакс-Захад”.
Паводле слоў прадстаўніка Менгарвыканкама, сьпіс імпартэраў прыняты. У яго ўвайшлі “дзяржаўныя аптовыя базы й аптавікі з доляй дзяржавы”.
Як паведамлялася, раней урад Беларусі прыняў пастанову, паводле якой міністэрству гандлю, сумесна з аблвыканкамамі й Менгарвыканкамам, рэкамэндуецца вызначаць аптовых апэратараў па забесьпячэньні розніцы імпартнымі таварамі, а таксама аб’ёмы й пералік імпартуемых тавараў.
Інтэрфакс-Захад/аз