Расейскі бок паставіць у Беларусь найноўшую зэнітна-ракетную сыстэму С-400 „Трыюмф”, - паведаміў дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі Павал Барадзін.
Рашэньне Расеі стане адказам на плянаванае разьмяшчэньне элемэнтаў супрацьракетнай абароны ЗША ў Румыніі.
Раней прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў ня выключыў, што Масква можа выйсьці з дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеньнях, калі Вашынгтон будзе адстойваць разьвіцьцё сыстэмы СРА ў Эўропе.
Інтэрфакс/аз