Спынілася вывяржэньне вулькану Грымсвотн у Ісьляндыі - паведаміла агенцтва Reuters са спыслкай на прэс-сакратара брытанскага Мэтэаралягічнага бюро.
Пасьля поўдня павінны быць адчыненыя ўсе нямецкія авіяпорты, працу якіх паралізаваў вульканічны попел.
Актуальна хмара перамяшчаецца над паўночнай Нямеччынай, таму мясцовыя ўлады часова спынілі рух у аэрапортах Бэрліна, Брэмэну й Гамбурга.
Вульканічны попел зь Ісьляндыі прывёў да перагляду палётаў у шэрагу іншых краінах Эўропы, напрыклад, у Даніі, Нарвэгіі ды Швэцыі.
Учора ў Шатляндыі й паўночнай Англіі адменена каля 500 авіярэйсаў.
Экспэрты заяўляюць, што вывяржэньне вулькану Грымсвотн заканчваецца й не прывядзе да такіх ускладненьняў у авіяруху над Эўропаю, як летась.
аз