http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155964

Расейскае МЗС крытыкуе крок Amnesty International

25.05.2011

Расейскае Міністэрства замежных справаў адмоўна ўспрыняло рашэньне Amnesty International аб прызнаньні бізнэсмэнаў Міхаіла Хадаркоўскага й Платона Лебедзева вязьнямі сумленьня.

Упаўнаважаны ведамства па правох чалавека Канстанцін Даўгоў заявіў, што не згаджаецца з рашэньнем арганізацыі, але ня бачыць неабходнасьці спыняць супрацоўніцтва.

Учора Маскоўскі гарадзкі суд не прыняў касацыйную скаргу бізнэсмэнаў на прыгавор суда ніжэйшай інстанцыі ды адправіў Хадаркоўскага й Лебедзева на 6 гадоў у калёнію строгага рэжыму.

Нагадаем, расейскія бізнэсмэны адбываюць прыгавор з 2005 года  - 8 гадоў пазбаўленьня волі за падаткавыя махінацыі.

Расейскае МЗС лічыць, што рашэньне міжнароднай праваабарончай арганізацыі мае палітычны характар ды было прынята на падставе несапраўднай інфармацыі. 

аз