У Варшаве ды ўсіх ваяводзкіх гарадох Польшчы праходзяць маніфэстацыі, арганізаваныя прафсаюзам „Салідарнасьць”.
Паводле прадстаўнікоў прафсаюза, агулам у дэманстрацыях можа ўдзельнічаць каля 100 тысяч чалавек.
Маніфэстатны патрабуюць павышэньня мінімальнай зарплаты да ўзроўню 50% сярэдняй заработнай платы па краіне (1600 злотых альбо 400 эўра), павелічэньня колькасьці асобаў з правам на дапамогу па беспрацоўі, часовага паніжэньня акцызнага падатку на палівы й павелічэньня выдаткаў на барацьбу зь беспрацоўем.
аз