http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155969

Дзяржслужачым будзе забаронена атрымліваць Карту паляка

25.05.2011

“Грамадзяне Беларусі ня маюць права карыстацца ільготамі й перавагамі, якія прадстаўляюцца замежнымі дзяржавамі ў сувязі зь іх палітычнымі ці рэлігійнымі поглядамі, нацыянальнай прыналежнасьцю”. Дадзеная норма зьмяшчаецца ў законапраекце пад працоўнай назвай “Аб забесьпячэньні абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь”. Яго распрацоўкай займаецца Палата прадстаўнікоў.

Згодна з новым законам, у выпадку, калі грамадзянін Беларусі – дзяржаўны служачы, які атрымаў Карту паляка альбо аналягічны дакумэнт ад іншай замежнай дзяржавы, ня верне яго ворганам краіны, які яго выдаў, гэта паслужыць падставай аб спыненьні зь ім працоўных пагадненьняў.

У бліжэйшы час мяркуецца карэкціроўка шэрагу заканадаўчых актаў, у тым ліку - "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь ", "Аб грамадзкіх аб'яднаньнях ", "Аб грамадзянстве ". Неабходнасьць прыняцьця законапраекта зьвязана перш за ўсё з выдачай беларускім грамадзянам Карты паляка.