Сярэдні заробак вырас на 1,7% і .... зьменшыўся на 2,7%
У Беларусі сярэдні заробак рабочых у красавіку павялічыўся на 1,7% у параўнаньні з сакавіком 2011 году. На даддзены момант ён складае 1 млн. 563 тысяч рублёў альбо 316 даляраў. Пра гэта сёньня паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.
У той жа час, з улікам росту спажывецкіх цэн, сярэдні заробак работнікаў у красавіку зьменшыўся ў параўнаньні з сакавіком на 2,7%.
Дарэчы, сёньня міністар эканомікі Беларусі Андрэй Тур заявіў, што інфляцыя ў Беларусі па выніках студзеня-траўня 2011 году можа скласьці 15%.
дг