http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155984

Каралева Бутану зь візытам у Варшаве

25.05.2011

Зь візытам ў Варшаве знаходзіцца каралева Бутану – гімалайскага каралеўства, распаложанага між Індыяй і Кітаем.

Асгі Дарыі Вангмо Вангхук сустрэлася з жонкай прэзыдэнта Аннай Камароўскай. Пазьней яна накіравалася ў сталічны парк Каралеўскія Лазенкі, дзе заінаўгуравала дзейнасьць Таварыства польска-бутанскага сяброўства.

Мэтай дзейнасьці таварыства будзе наладжаньне супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, культуры, навукі, а таксама турызму між Польшчай і Бгутанам.

аз