http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=155985

АЭС у Эўразьвязе пройдуць праверку

25.05.2011

Эўразьвязаўскія краіны дасягнулі паразуменьне на тэму праверак на выносьлівасьць эўрапейскіх атамных электрастанцыяў.

Тэставаньне пачнецца 1 чэрвеня.

Ідэя праверкі эўрапейскіх АЭС узьнікла пасьля аварыі на японскай атамнай электрастанцыі „Фукушыма”, якая здарылася ў выніку зямлятрусу й цунамі.

Паразуменьне па праверцы заключана пасьля некалькіх тыдняў перамоваў. Вынікі праверкі, якая закране 143 рэактары, што дзейнічаюць на тэрыторыі краінаў–чальцоў Эўразьвязу, будуць вядомыя ў сьнежні бягучага года.

аз