36 маладых навукоўцаў перамаглі ў сёлетнім конкурсе „Лідар”. Кожны зь іх атрымае амаль 1 мільён злотых (больш за 250 тыс. эўра) на працяг сваіх дасьледаваньняў.
Паводле міністрa навукі й вышэйшай адукацыі Барбары Кудрыцкай, атрыманыя шляхам конкурсу сродкі дазволяць маладым людзям распачаць дасьледаваньні над іх навуковымі праектамі.
У конкурсе ўдзельнічала 113 праектаў, якія павінны былі выканаць канкрэтныя патрабаваньні, напрыклад, павінны выкарыстоўвацца ў эканоміцы ды быць рэалізаваныя ў Польшчы. Праект можа працягвацца максымальна 3 гады.
аз