У 2010 годзе ў Польшчы нарадзілася менш дзяцей, чым годам раней. Гэтыя дадзеныя моцна зьдзівілі польскіх экспэртаў па дэмаграфіі, бо апошнія шэсьць гадоў колькасьць нованароджаных павялічвалася.
Два гады таму ў Польшчы нарадзілася 419 тыс. дзяцей, летась – 413 тыс. Па ўзроўню нованароджаных Польшча займае 209 з 223 краін сьвету. Паводле Dziennk. Gazeta Prawna, якая апублікавала гэтыя лічбы, Польшча далучылася да групы краін, у якіх доўгатэрміновая стабілізацыя на рынку працы й пэнсійная сыстэма апынуліся пад пагрозай.
Віною зьмяншэньня колькасьці нараджэньняў зьяўляецца адсутнасьць моцнай прасямейнай палітыкі. Апрача таго, на пасьпяховасьць павелічэньня насельніцтва ўплывае, перш за ўсё, эканамічны рост, нізкія падаткі й паляпшэньне інфрастурктуры.
У Польшчы ёсьць нямала недахопаў у сыстэме нагляду за цяжарнымі, малымі дзецьмі й вучнямі, дзейнасьцю садкоў і ясьляў, а таксама беднымі сем’ямі, канстатуе выданьне.
дг