http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156029

У Сэрбіі арыштаваны Радка Младзіч

26.05.2011

Былы камандуючы арміяй басьнійскіх сэрбаў Радка Младзіч, які доўгі час ўхіляўся ад арышту па абвінавачваньнях у генацыдзе, быў арыштаваны ў Сэрбіі. Сёньня ранкам гэтую інфармацыю пацьвердзіў прэзыдэнт краіны Барыс Тадзіч.

Ратка Младзіча абвінавачваюць у ваенных злачынствах у часе вайны ў Босьніі й Герцагавіне 1992-1995 гадоў. Яго лічаць адказным за гібель прыкладна 7500 мусульман у Срэбраніцы.

У кастрычніку мінулага года ўлады Сэрбіі павысілі да 10 млн. суму ўзнагароды, абяцанай за інфармацыю, якая можа прывесці да арышту Младзіча. Яго арышт і перадача Міжнароднаму суду ў Гаазе зьяўляецца адной з умоў для пачатку перамоў па далучэньні Сэрбіі да Эўразьвяза.

Міжнародны трыбунал для былой Югаславіі ў Гаазе лічыць галоўнымі асобамі, адказнымі за масавыя расправы над мусульманамі, лідара басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча й Ратка Младзіча. Першы цяпер знаёміцца з матэрыяламі сваёй справы ў Гаазе.

дг