http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156031

У Францыі пачаўся саміт G8

26.05.2011

Сытуацыя на Блізкім Усходзе, рэвалюцыі ў Паўночнай Афрыцы, барацьба з тэрарызмам і ядзерная бясьпека стануць цэнтральнымі тэмамі саміту "васьмёркі ", які распачаўся ў францускім Давіле. Упершыню ў гісторыі G8 кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць будучыню інтэрнэту.

Першай агульнай тэмай кіраўнікоў дзяржаў стала сытуацыя ў Японіі: на працоўным сьняданку слова была прадастаўлена японскаму прэм'еру Наота Кану. Затым, на працоўным паседжаньні, удзельнікі саміту абмеркавалі пытаньні ўзмацненьня мер ядзернай бясьпецы, наступствы аварыі на АЭС "Фукусіма" і трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама пытаньні змены клімату.

Адной з традыцыйных тэмаў саміту стане сытуацыя на афрыканскім кантынэнце й ізраільска-палестынскі канфлікт й шляхі яго пераадоленьня.

Усяго ў саміце прымуць удзел два дзесяткі кіраўнікоў дзяржаў і найбуйнейшых міжнародных арганізацый. Агульная колькасьць дэлегацый складзе каля 2,5 тысячы чалавек, а асьвятляць працу саміту будуць 3,5 тысячы журналістаў.

дг