Камісар Рады Эўропы па правoх чалавека Томас Хамарбэрг скрытыкаваў улады Беларусі за перасьлед апазыцыі заявіўшы, што гэтая краіна не адпавядае патрабаваньням для ўступленьня ў эўрапейскую арганізацыю.
"У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі у дачыненьні апазыцыйных палітыкаў, грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцаў і СМІ. Пасьля выбараў 19 сьнежня былі арыштаваныя ня менш як 700 дэманстрантаў, цяпер частцы зь іх прад'яўленыя неабгрунтаваныя абвінавачаньні й вынесеныя вельмі суровыя прысуды", – гаворыцца ў заяве Томаса Хамарбэрга, якую распаўсюдзіў камітэт міжнароднага кантролю за выкананьнем правоў чалавека ў Беларусі.
Амбудсмэн Рады Эўропы падкрэсьліў, што "Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы й на дадзены момант не адпавядае патрабаваньням для ўступленьня ў гэтую арганізацыю".
кр/БелаПАН