http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156036

Лукашэнка абяцае павялічыць працоўныя пэнсіі

26.05.2011

Аляксандр Лукашэнка ў чацьвер падпісаў указ, які прадугледжвае павышэньне працоўных пэнсій з 1 чэрвеня ў сярэднім на 13,7%.

У прэс-службе Лукашэнкі паведамілі, што з 1 чэрвеня павялічыцца даплата да такіх пэнсій з 15% да 20%. З улікам павышэньня даплаты, пэнсіі ў сярэднім вырастуць на 13,7% - на 80 тыс. рублёў.

У цэлым на рэалізацыю мер па сацыяльнай падтрымцы пэнсіянераў спатрэбіцца 201, 7 млрд рублёў. "Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы й сацабароны мае неабходныя для гэтага сродкі ", - запэўнівае лукашэнкаўская прэс-служба.

дг