http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156038

Статкевічу – 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Вусу – 5,5

26.05.2011

Суд Ленінскага раёна Менска прыгаварыў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча да шасьці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса - да пяці з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Прыгаворы абвясьціла 26 мая судзьдзя Людміла Грачова.

Грамадзяне, якія праходзяць з экс-кандыдатамі па адной справе, прыгавораныя:
Аляксандр Класкоўскі  5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Арцём Грыбкоў - да чатырох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з прымусовым лячэньнем ад алкагалізму, Аляксандр Квяткевіч - да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Дзьмітрый Буланаў - да трох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Андрэй Пазняк - да двух гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёнію.