http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156077

Беларусь не спраўляецца з аплатамі за нафту

27.05.2011

Міністэрства энэргетыкі Расеі прызнае, што існуюць складанасьці ў аплаце беларускімі НПЗ расейскай нафты, але заклікае не палітызаваць дадзеную сытуацыю, заявіў кіраўнік Мінэнэрга Сяргей Шматко, паведамляе агенцтва “Інтэрфакс”.

Па яго словах, дадзенае пытаньне пакуль не абмяркоўваецца на ўзроўні міністэрстваў. Пры гэтым Шматко выказаў упэўненасьць, што ўсё будзе ўрэгулявана на ўзроўні кампаній двух краін.

Адказваючы на пытаньне, ці магчымы крызыс у пастаўках нафты ў Беларусь з прычыны праблем зь яе аплатай, С. Шматко адказаў, што пакуль гэтае пытаньне не разглядаецца.

яс