http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156096

Славацкія чыгуначнікі пачалі папераджальны страйк

27.05.2011

Славацкія машыністы пачалі папераджальны страйк. Таму падарожныя, якія сёньня карыстаюцца міжнароднымі спалучэньнямі, што праходзяць праз Славаччыну, павінны браць пад увагу значныя ўскладненьні й спазьненьні цягнікоў.

Машыністы дамагаюцца павышэньня заробкаў, паляпшэньня ўмоваў працы, адмены рашэньня кіраўніцтва чыгункі па справе масавых звальненьняў з працы ды магчымасьці ранейшага выхаду на пэнсію.

Актуальна сярэдняя зарплата славацкага машыніста пасьля 30 гадоў працы склядае каля 750 эўра.

Да 2014 году ўлады чыгуначных суполак хочуць звольніць з працы каля 2 тысячаў чыгуначнікаў.