Краіны-чальцы Групы Г8 ( васьмі багацейшых эканомік сьвету) плянуюць аказаць масавую, фінансавую дапамогу арабскім краінам на іхным шляху да дэмакратыі.
Каначатковая заява саміту, што праходзіць у Довіль, параўноўвае цяперашнія перамены ў Паўночнай Афрыцы да зьяваў, якія 20 гадоў таму папярэдзілі падзеньне камунізму ў Эўропе.
У 2011 -2013 гадох краіны Групы Г8 плянуюць перадаць Эгіпту й Тунісу каля 20 мільярдаў даляраў. Згаданыя сродкі будуць выдзеляныя міжнароднымі банкамі разьвіцьця.
аз