http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156102

Чаму польскія дарогі гэта як сэкс без кантрацэптыву?

27.05.2011

Чаму польскія дарогі гэта як сэкс без кантрацэптыву? Таму што рана ці позна – заляціш.

Гэты сумны жарт зьяўляецца дэвізам грамадзкай і праэкалягічнай кампаніі „Фуры на рэйкі”. Кампанія стартавала ў 1997 годзе, цяпер, перад парлямэнцкімі выбарамі яна „ўзмацніла колеры”.

Войцех Макоўскі, прадстаўнік кампаніі „Фуры на рэйкі” (на польскай мове „Tiry na tory”) шкадуе, што рэальных вынікаў пакуль няма, за тое акцыя здабывае усё больш прыхільнікаў.

В. Макоўскі: Асноўным вынікам зьяўляецца тое, што наш лёзунг „Tiry na tory” ведае значная частка палякаў і падтрымлівае яе. Рэальнае перавядзеньне грузавікоў на рэйкі яшчэ не адбылося. Неабходная падтрымка гэтай ідэі з боку ўладаў, таму што памылковая транспартная палітыка давяла да таго, што польскія таварныя цягнікі рухаюцца вельмі павольна й адначасова яны вельмі дорага каштуюць. І таму усё перавозяць фуры, бо гэта хутчэй і таньней. А тое, якім транспартам будзе выгадней карыстацца: дарожным ці чыгуначным, дакладна залежыць ад палітыкаў. 

Эўразьвяз моцна зацікаўлены гэтым пытаньнем. Усё больш занепакоены тым, што колькасьць грузавікоў на польскіх дарогах пастаянна павялічваецца. У Польшчы іх найбольш у ЭЗ. Трэба зьмяншаць нагрузку фураў на польскіх дарогах па некалькіх прычынах, - кажа Макоўскі

В. Макоўскі: Гэта страты для навакольнага асяродзьдзя. Таксама грузавы дарожны транспарт нясе страты грамадзтву- ДТЗ, хваробы, зьвязаныя з забруджаньнем паветра й шум. Ужо цяпер у сярэднім у Эўропе забруджаньні забіраюць у нас 10 месяцаў жыцьця. ЭЗ падтрымлівае інтэрмадальны транспарт, гэта значыць, частка падарожжа на грузавіку, на вялікую дыстанцыю, тавары перавозяцца на чыгунцы.

Тым часам польскі ўрад падрыхтаваў стратэгію разьвіцьця транспартнай палітыкі да 2013, у якой галоўны націск кладзецца на дарожны транспарт. Ужо цяпер 6% ВУП Польшчы паглынаюць страты, зьвязаныя з дарожным транспартам – гэта ахвяры ДТЗ, забруджаньне навакольнага асяродзьдзя, і г.д. Польшча ў пляне перанясеньня фураў на рэйкі можа вучыцца ў сваіх суседзяў, - кажа лідэр кампаніі „Фуры на рэйкі”.

В. Макоўскі: І ў Нямеччыне, і ў Чэхіі і іншых краінах дарожны транспарт абкладаецца вялікімі аплатамі, а чыгуначны транспарт грузаў больш  хуткі й больш танны. Ёсьць спрацаваныя схемы транспарціроўкі чыгункай на адмысловых плятформах ці толькі кантэйнераў, ці поўнасьцю грузавікоў. Таксама выдатна спраўдзіліся схемы па аплатах, каб менавіта чыгуначны транспарт быў больш выгадны. У Польшчы таварны цягнік рухаецца з хуткасьцю 20-24 км/г, а чыгуначныя перавозчыкі плацяць 5,50 эўра за адзін кілямэтар. У сваю чаргу ў Нямеччыне падобны цягнік едзе з хуткасьцю 65-70 км/г і аплата ў памеры 2-2,50 эўра. Двойчы таньней.

Адна фура разьбівае дарогу прыблізна у такой ступені, як 163 тысячы пасажырскіх аўтамабіляў. З рапартаў Эўракамісіі вынікае, што калі б не фуры, то ўтрыманьне магістраляў абыходзілася б у некалькі разоў таньней. На грузавікі накладаюцца рознага віду аплаты, аднак гэтага недастаткова, таму што страты, якія яны наносяць дарогам, на многа перавышаюць гэтыя аплаты.

Падобным чыгам гэтую справу ацэньваюць і палякі - 92% грамадзтва лічыць, што грузавікі зьнішчаюць дарогі, 75% адчувае сябе з-за фураў небясьпечна. Таксама грамадзтва лічыць, што грузавікі езьдзяць, часам вельмі хутка, а часам павольна й з-за іх узьнікаюць заторы.

Ужо цяпер на сайце „Фуры на рэйкі” акцыю падтрымала 450 тыс. чалавек.

Адзначым, што арганізатары акцыі не імкнуцца ўвесь грузавы транспарт перавесьці на рэйкі. Гаворка ідзе пра транзытны транспарт праз Польшчу. Падобане вырашэньне спрацавала  ў Швайцарыі і ў Аўстрыі.

Падрыхтавала Яланта Сьмялоўская