http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156125

У Магілёве рыхтуюць мітынг супраць росту коштаў

27.05.2011

Дэмсілы Магілёва падалі заяўку ў гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзенне мітынгу супраць росту коштаў і падзеньня жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва.

Пад заяўкай падпісаліся 12 прадстаўнікоў палітычных, грамадзкіх і прафсаюзных арганізацый горада. Сярод іх - і каардынатар Руху „За Свабоду” па Магілёўскай вобласьці Аляксандр Сілкоў.

Мітынг магілёўскія апазыцыянеры плануюць правесьці на адзінай вызначанай уладай горада пляцоўцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў - стадыёне па вуліцы Чалюськінцаў, -  паведамляе Праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Плануецца, што ў мітынгу возьме ўдзел каля 1000 чалавек.

аз