http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156158

Улады дазволілі такі каталікам правесьці працэсію па традыцыйным маршруце

28.05.2011

Менгарвыканкам усё ж дазволіў каталікам правесьці працэсію Божага Цела ў Менску па традыцыйным маршруце. Нагадаем, што першапачатковае рашэньне менскіх уладаў аб зьмене маршруту выклікала абурэньне Мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіча.

Замест традыцыйныга маршрута ад касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы па тратуары ўздоўж праспэкта Незалежнасці да Чырвонага касьцёла гарадзкія ўлады прапанавалі правесьці працэсію па тратуарах вуліц Казлова, Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай і Сьвярдлова.

Арцыбіскуп Кандрусевіч назваў рашэньне ўладаў гораду «незразумелым» і палічаў яго «непавагай да вернікаў, якія зьяўляюцца грамадзянамі сваёй краіны й жыхарамі яе сталіцы, якія працуюць на карысьць грамадзтва». Кандрусевіч сказаў таксама, што такое рашэньне не спрыяе кансалідацыі беларускага грамадзтва.

Аднак сёньня Менгарвыканкам прыняў рашэньне дазволіць шэсьце па цэнтральных вуліцах Менску.

дг