http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156160

Міліцыя затрымала ўдзельнікаў круглага стала пра рэформу МУС

28.05.2011

Сёньня ў сядзібе партыі БНФ у Менску мусіў адбыцца міжнародны круглы стол, прысьвечаны рэфармаваньню сыстэмы Міністэрства ўнутранных справаў. У ім, акрамя беларусаў, меліся прыняць удзел грамадзяне Расеі і Ўкраіны.

Перад пачаткам сустрэчы, якая ладзілася ў рамках «Народнай праграмы», у сядзібу партыі ўварваліся супрацоўнікі міліцыі, якія заявілі пра намер дапытаць удзельнікаў і агледзець, ці няма сярод іх замежных грамадзян. Яны праверылі пашпарты ва ўсіх, хто быў у залі, і затрымалі тых, у каго пры сабе не аказалася дакумэнтаў. Гэта экс-міністар працы Аляксандар Сасноў і старшыня Беларускага хэльсінскага камітэту Алег Гулак.

Гаворыць адзін з арганізатараў сустрэчы Юры Губарэвіч з Руху «За Свабоду».

Ю. Губарэвіч: Акрамя гэтага, затрыманыя трое грамадзян Украіны – гэта ўкраінскія палкоўнікі міліцыі й былы памочнік прэзыдэнта Ўкраіны па пытаньнях правоў чалавека. Зь імі была затрыманая грамадзянка Расеі Вольга Саламатава. 

Затрыманых даставілі ў Савецкі РАУС Менску. На дадзены момант арганізатары круглага стала ня маюць інфармацыю пра іх вызваленьн. Цяпер удзельнікі канфэрэнцыі прымаюць рашэньне пра фармат сустрэчы. 

дг