http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156161

Мінэканомікі: малазабясьпечаных стане ўдвая болей

28.05.2011

У Беларусі ў выніку дэвальвацыі беларускага рубля колькасьць малазабясьпечаных жыхароў павялічыцца з 5,2% да 10%. Пра гэта заявіў намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур. Ён дадаў, што паказьнік у 10% зьяўляецца максымальнай бясьпечнай мяжою.

Паводле Тура, для адраснай сацыяльнай дапамогі толькі гэтай катэгорыі людзей спатрэбіцца каля 100 млрд. беларускіх рублёў. Намесьнік міністра паабяцаў таксама павялічыць памер дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Аднак велічыню дапамогі Андрэй Тур называць адмовіўся. Такія ж пляны ў Міністэрства ёсьць і адносна дапамогі па беспрацоўі.

Дарэчы, Андрэй Тур ня выключыў, што да канца году курс даляра можа зьнізіцца. Між тым, Аляксандар Лукашэнка загадаў ураду й Нацбанку вырашыць усе эканамічныя праблемы краіны на працягу чэрвеня.

дг