http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156176

Галяндцы не патрабудуць храмаў

29.05.2011

Галяндцы не патрабудуць храмаў. У бліжэйшы час у правінцыі Лімбург будуць зачыненыя каля 100 касьцёлаў. Як каталіцкія, так і пратэстанцкія храмы зачыняюць таксама ў іншых рэгіёнах Нідэрляндаў.

Калі згаданы працэс будзе праходзіць у цяперашнім тэмпе, то, паводле камэнтатараў, у 2050 годзе у згаданай краіне ня будзе ані воднага адчыненага храма.

Яшчэ ў 1899 годзе амаль кожны грамадзянін Галяндыі быў верыючы: 60% вернікаў належала да пратэстанцкага, а 35% - да каталіцкага касьцёлаў.  Толькі 2% галяндцаў заяўлялі, што зьяўляюцца няверуючымі.

Цяпер толькі 8% грамадзянаў Галяндыі дэкляруюць, што належыць да пратэстанцкага касьцёла, а 5% - да каталіцкага.

аз