http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156182

Нямеччына й Вялікабрытанія патрабуюць вызваленьня палітвязьняў

28.05.2011

„Фэдэральны ўрад патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных, перагляду ўсіх палітычна матываваных прысудаў і спыненьня рэпрэсій супроць апазыцыі й СМІ”, — заявіў сакратар Фэдэральнага міністэрства замежных спраў Нямеччыны Вэрнэр Хоер.

Заява была зробленая ў сувязі з вынясеньнем 26 траўня прысудаў былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаю Статкевічу й Дзьмітрыю Вусу.

Прысуды былым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі асудзіў таксама міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Ўільям Хэйг.
 
„Беларускія ўлады павінны зразумець, што ня можа быць нармалізацыі адносін зь міжнароднай супольнасьцю без пашаны самых асноўных правоў чалавека й свабодаў,” -- дадаў брытанскі міністар.

Прысуды Статкевічу й Вусу таксама асудзілі прэзыдэнт ЗША ды кіраўніцтва Эўразьвязу. Адмысловую заяву па гэтай справе ўчора выдала таксама МЗС Польшчы.

аз