http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156183

Варшава: «ураджай» маніфэстацый

28.05.2011

Учора ў Варшаве пададзена сем заяваў на правядзеньне маніфэстацыяў, сёньня столькі ж. Частка зь іх зьвязаныя зь візытам прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Барака Абамы.

Найбуйнейшую маніфэстацыю падрыхтавала ініцыятыва”Стоп вайне”. Амаль сто чалавек выступіла супраць мілітарысцкай палітыкі амэрыканскага прэзыдэнта. Маніфэстанты дамагаліся вывядзеньня войск з Афганістану, закрыцьця вязьніцы ў Гуантанама ды выступалі супраць амэрыкснакіх вайсковых базаў у Польшчы.

Некалькі дзясяткаў чалавек перад Прэзыдэнцкім палацам дамагаліся палацам правоў кватэранаймальнікаў з транспарантамі „Барак - для Абамы!”. Да рэзыдэнцыі прэзыдэнта Польшчы прыйшлі таксама прадстаўнікі асацыяцыі „Салідарныя-2010”, якія дамагаюцца адстаўкі ўраду Дональда Туска.

Сёньня вуліцы Варшавы заблякуюць таксама маладыя людзі, якія будуць патрабаваць легалізацыі марыхуаны.

аз