«На ровары бліжэй да мэты» - гэтак называецца грамадзкая кампанія, якую распачало Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Акцыя стартавала сёньня ў Варшаве, а яе адчыніў віцэ-міністар Адам Рапацкі, які, зразумела, прыехаў на адкрыцьцё на ровары.
У рамках акцыі супрацоўнікі дарожнай паліцыі наведаюць школы, дзе пазнаёмяць вучняў з правіламі бясьпечнага перамяшчэньня на ровары, у тым ліку па вуліцах з аўтамабільным рухам. У прыватнасьці, паліцыянты будуць нагадваць, што сядаць на ровар можна толькі ў шлеме ды сьвятлоадбіваючай камізэльцы. Акрамя таго, са сродкаў Эўрапейскага Зьвязу ў Польшчы будзе створана 16 спэцыяльных цэнтраў, мэта якіх – прамоцыя бясьпечнай язды на ровары.
Раварысты падкрэсьліваюць, што перамяшчэньне на ровары па польскіх дарогах не зьяўляецца бясьпечным. Летась у выніку ДТЗ загінулі 290 веласіпедыстаў, 3800 атрымалі раненьні.
вс