http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156271

BIEC прагназуе запаволеньне эканамічнага росту

30.05.2011

Перад польскай эканомікай пэрыяд больш павольнага, чым да гэтай пары эканамічнага росту – прагназуюць аналітыкі Бюро інвэстыцыяў і эканамічных цыклаў (BIEC).

У траўні паказчык, які паказвае будучую каньюнктуру, панізіўся на 0,5 пункта. Такім чынам адбываецца ўжо другі месяц запар. У ацэнцы аналітыкаў, цяжка спадзявацца, што сёлетняе прысьпяшэньне эканамічнага росту дасягне леташняга ўзроўню.

Паводле BIEC, палякі могуць спадзявацца абмежаваньня спажывецкага попыту, які ў мінулым годзе быў рухавіком польскай эканомікі. Пад знакам пытаньня, у ацэнцы аналітыкаў, застаецца таксама пэрспэктыва ажыўленьня інвэстыцыяў у краіне.

аз