http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156272

Кузьняр: візыт Абамы карысны для абодвух бакоў

30.05.2011

Дарадчык прэзыдэнта Польшчы па міжнародных пытаньнях Роман Кузьняр лічыць, што візыт Барака Абамы ў Польшчу быў карысны для абедзьвюх дзяржаваў.

Паводле прафэсара, адной з гэткіх карысьцяў было паразуменьне па справе разьмяшчэньня амэрыканскіх базаў у Польшчы. Кузьняр лічыць, што насуперак агульным ацэнкам, згаданая справа мае вельмі сур'ёзны характар.

Роман Кузьняр: Гэта, насуперак некаторым думкам, што амэрыканскія базы ў Польшчы будуць мець выключна сымбалічнае значэньне, важная справа. Нагадаю, што амэрыканцы абмяжоўваюць сваю прысутнасьць у Эўропе.  Такім чынам адбываецца, па-першае, таму, што Амэрыка лічыць Эўропу стабільным і бясьпечным рэгіёнам, па- другое,  у выніку бюджэтных абмежаваньняў. Таму факт, што амэрыканцы хочуць разьмясьціць свае войскі ў Польшчы, гэта важнае. Яны прыязджаюць у Польшчу не дзеля адпачынку, але дзеля шкаленьня палякаў.

- лічыць Роман Кузьняр.

Дарадчык польскага прэзыдэнта падкрэсьліў, што падчас візыту амэрыканскага лідара закраналіся таксама важныя справы, датычныя рэгіёну Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, між іншым, Украіны. Нагадваем, прэзыдэнты Браніслаў Камароўскі й Віктар Януковіч размаўлялі двойчы, у тым ліку раз супольна з Баракам Абамам.

аз