http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156274

NATO просіць прабачэньня за суботні налёт

30.05.2011

Камандаваньне сіламі NATO ў Афганістане просіць прабачэньня за сьмерць мірных жыхароў у выніку суботняга налёту на правінцыю Гельманд.

У выдадзенай заяве прадстаўнікі Паўночнаатлянтычнага пакту выказваюць спачуваньні сем’ям ахвяраў ды паведамляюць, што па справе налёту праходзіць адмысловае сьледзтва.

Як паведамілі прадстаўнікі ўладаў у Афганістане, у выніку суботняга налёту загінулі як мінімум 14 чалавек. Паводле натаўскіх крыніцаў – 9.

аз