http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156278

У Італіі адмаўляюцца ад тэлефонных будак

31.05.2011

У Італіі пачалася акцыя ліквідацыі тэлефонных будак. Іхны ўласьнік Telecom, які яшчэ да нядаўна быў манапалістам на тэмтэйшым рынку, лічыць, што тэлефонныя будкі не спраўджваюцца ў сытуацыі, калі большасьць італьянцаў маюць па два, альбо й больш мабільных тэлефонаў.

Паводле апошніх дадзеных, грамадзяне Італіі размаўляюць па сотавых тэлефонах на 10 мільярдаў хвілінаў больш, чым пры дапамозе стацыянарных апаратаў.

На Апэнінскай паўвысьпе ёсьць каля 80 мільёнаў сотавых тэлефонаў на 58 мільёнаў жыхароў. Усё гэта, на думку апэратара, сьведчыць за ліквідацыю 130 тысячаў тэлефонных будак.

Ліквідацыя не ахопіць выключна тых, якія знаходзяцца на тэрыторыі бальніцаў, школаў і казармаў.

аз