http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156279

Чарговы страйк працаўнікоў партугальскай чыгункі

30.05.2011

У Партугаліі праходзіць чарговы страйк працаўнікоў дзяржаўнай чыгункі. Як паведамляюць прадстаўнікі кіраўніцтва фірмы, на свае маршруты ня выехала большасьць цягнікоў.

Пратэстацыйная акцыя пачалася апоўначы ды будзе доўжыцца суткі. Не працуюць машыністы, кандуктары й працаўнікі касаў.

Пратэстуючыя не згаджаюцца з плянамі зьмены графіку маршрутаў, які ўводзіць скарачэньне іхнай колькасьці, ды зь некарыснымі для іх прынцыпамі дадатковых гадзінаў працы.

аз