http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156291

МЗС: Заява прэзыдэнта ЗША па Беларусі неправамерная

30.05.2011

Заява прэзыдэнта ЗША Барака Абамы па Беларусі не зьяўляецца правамернай і заснаванай на рэальных фактах. Такім чынам прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў заяву Абамы, якая прагучала ў суботу падчас ягонага візыту ў Варшаву.

- Чарговы раз амэрыканскі бок  заяўляе пра ўзмацненьне санкцый – пры тым, што ЗША з уласнага вопыту адносінаў з шэрагам краін павінны добра ведаць, што палітыка санкцыяў ня дзейнічае, – зазначыў Савіных. – Як можна задумваць увядзеньне санкцый супраць дзяржаўных прадпрыемстваў? На іх жа працуе значная частка насельніцтва Беларусі, яны ў значнай ступені фарміруюць бюджэт краіны, гэта значыць ахову здароўя, сацыяльнае забесьпячэньне, пэнсіі, адукацыю. Гэта простае супастаўленьне паказвае крывадушнасьць сьцьвярджэньняў аб «падтрымцы беларускага народу – заявіў Савіных.

Беларускае МЗС сыходзіць з пазыцыі, што  Злучаныя Штаты павінны знайсьці ў сабе сілы адмовіцца ад падманных стэрэатыпаў і састарэлых падыходаў.

Прыгадаем, Барак Абама заявіў у Варшаве, што Лукашэнка поўнасьцю ігнаруе дэмакратычныя каштоўнасьці, прынцыпы прававой дзяржавы, а таксама ўласны народ, таму сытуацыя ў Беларусі павінна зьмяніцца.

кр