http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156293

Крэмль заступіўся за расейскія СМІ

30.05.2011

Намер беларускага кіраўніцтва абмежаваць дзейнасьць у краіне расейскіх СМІ выклікаў самае шырокае непрыманьне ў расейскай грамадзкасьці.

«Рэалізацыя гэтага намеру, – падкрэсьліла ў інтэрвію агенцтву  „Interfax” высокапастаўленая крыніца ў Крамлі, – ня можа не адбіцца на пераглядзе Расеяй сваёй пазыцыі па пытаньні аб вылучэньні Беларусі крэдыту».

Аляксандар Лукашэнка ў мінулую пятніцу заявіў аб магчымасьці спыненьня працы ў Беларусі шэрагу замежных СМІ, у тым ліку расейскіх, абвінаваціўшы іх у нагнятаньні сытуацыі на валютным і спажывецкім рынках.

кр/ „Interfax”