http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156294

Крымінальная справа Анатоля Лябедзькі зацягваецца

30.05.2011

Расьсьледаванне крымінальнай справы ў дачыненьні лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі прадоўжана. Паводле словаў палітыка, 20 траўня ён павінен быў атрымаць рашэньне сьледзтва або пра працяг расьсьледаваньня крымінальнай справы, або пра спыненьне гэтай справы. Аб працягу расьсьледаваньня крымінальнай справы Лябедзька даведаўся ад свайго адваката.

"Сёньня ўжо 30 траўня. Ніякіх пісьмовых паведамленьняў, ніякіх дакумэнтаў я не атрымаў", – сказаў палітык агенцтву БелаПАН.

Анатоль Лябедзька, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука, зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. Палітык абвінавачваецца паводле арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі (масавыя беспарадкі), за што пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

6 красавіка Лябедзька быў выпушчаны зь СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе.

kр/БелаПАН