http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156295

У Менскай польскай школе – вакацыі

30.05.2011

У польскай амбасадзе ў Менску адбылося ўрачыстае завяршэньне навучальнага году ў польскай школе, якая дзейнічае пры Польскім доме. Дырэктарка школы Эва Мыслоўска-Марчук сказала Польскаму радыё, што ў школе навучаецца 120 дзетак.

Эва Мыслоўска-Марчук: Частка – гэта грамадзяне Польшчы, частка – грамадзяне Польшчы, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, частка навучэнцаў – мясцовыя палякі, а чатка проста мае жаданьне вучыцца на польскай мове.

Дырэктарка зазначае, што зацікаўленасьць вучобай у польскай школе настолькі вялікая, што дзецям ужо не хапае месца ў невялікіх клясах Польскага дому ў Менску, таму дырэкцыя шукае новае памяшканьне пад школу.

kp