http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156353

Андрэй Саньнікаў патрабуе другога туру выбараў

31.05.2011

Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году Андрэй Саньнікаў патрабуе правядзеньня другога туру прэзыдэнцкіх выбараў пад міжнародным кантролем.

„Як кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году не прызнаю іх вынікаў і лічу іх сфальсыфікаванымі. Мяркую, што далейшае захаваньне ў Беларусі цяперашняй улады й цяперашняй палітычнай сыстэмы пагражае найцяжэйшымі наступствамі для краіны, і перш за ўсё — для дабрабыту грамадзян, - зазначае Саньнікаў у лісьце, тэкст якога разьмешчаны на сайце charter97.org.

Палітык заяўляе, што не складвае зь сябе паўнамоцтваў кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь і патрабуе правядзеньня другога туру прэзыдэнцкіх выбараў пад міжнародным кантролем.

Нагадваем, да разгляду касацыйнай скаргі Саньнікаў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары МУС № 1.

charter97.org/аз