http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156354

Замежнікам бэнзін толькі за валюту

31.05.2011

Канцэрн „Белнафтахім” даручыў АЗС, якія належаць дзяржаўнаму прадпрыемству „Беларуснафта” й знаходзяцца ў памежнай зоне й на буйных аўтамагістралях, прадаваць паліва замежнікам, у тым ліку, расейцам, толькі за валюту. 

Як паведамляе Інтэрфакс, кошт паліва ў замежнай валюце (даляры, эўра, расейскія рублі) для нерэзыдэнтаў краіны адпавядае цане, вызначанай у беларускіх рублях па курсе Нацбанку.

Апэратараў АЗС папярэдзілі пра адказнасьць за невыкананьне распараджэньня канцэрну „Белнафтахім”.

У канцэрне „Белнафтахім” патлумачылі, што дадзенае рашэньне прынятае ў адпаведнасьці зь лістом Нацбанку, які пашырыў пералік тавараў і паслугаў, за якія можна расплаціцца валютай.

svaboda.org/аз