http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156356

Дэпутат Бундэстагу ўзяў шэфства над Мікітам Ліхавідам

31.05.2011

Прадстаўнік нямецкага Бундэстагу й ПАРЭ ад фракцыі зялёных Мануэль Саразін заявіў аб шэфстве над беларускім палітвязьнем, 20-гадовым Мікітам Ліхавідам.

Мікіта Ліхавід быў прысуджаны да 3,5 гадоў калёніі за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.

Кампанію „Шэфства над палітвязьнямі” ініцыявала праваабарончая арганізацыя „Libereco - Partnership for Human Rights” са штаб-кватэрай у Боне.  Яе мэта - каб кожны палітвязень у Беларусі й ягоная сям'я атрымалі маральную, палітычную й матэрыяльную падтрымку з боку нямецкіх парламэнтароў.

На мінулым тыдні нямецкія палітыкі ўзялі шэфства, між іншым, над Паўлам Севярынцам, Зьміцерам Дашкевічам, Мікалаем Статкевічам, Андрэем Саньнікавым, Зьміцерам Бандарэнкам.

charter97.org/аз