http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156357

Т. Кандрусевіч занепакоены сацыяльна-палітычнай сытуацыяй у Беларусі

31.05.2011

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч занепакоены склаўшайся сацыяльна-палітычнай сытуацыяй у Беларусі.

„У апошнія часы складаная сацыяльна-палітычная сытуацыя ў Беларусі яшчэ больш пагоршылася ў сувязі з наступіўшай інфляцыяй, што выклікала вялікую занепакоенасьць людзей і вядзе да рознага роду спэкуляцый і выкарыстаньня чужой бяды дзеля нажывы. Акрамя таго, праявы нецярпімасьці й шматлікія ўзаемныя абвінавачваньні нэгатыўна ўплываюць на агульную атмасфэру ў краіне”, - чытаем у заяве мітрапаліта, зьмешчанай на старонцы Catholic.by.

Таму беларускі ерарх зьвяртаецца „да дзяржаўных уладаў, сьвету палітыкі, эканомікі, навукі, культуры, грамадзкіх арганізацый, усіх людзей добрай волі, каб пры вырашэньні нялёгкіх сучасных праблем кіраваліся ўзаемнай любоўю й пашанай як грамадзяне адной краіны, якая павінна быць нашым супольным домам,”- напісаў Менска-Магілёўскі мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Catholic.by/аз