http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156368

Рада Эўропы: Патрэбна адзіная пазыцыя ў дачыненьні да беларускага рэжыму

31.05.2011

Рада Эўропы заклікае Эўразьвяз, Эўрапейскую Раду й Расею выпрацаваць супольную пазыцыю ў справе працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, зьвязаных з пашанай правоў чалавека. Пра гэта заявіў генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Яглянд.

«Мы заклікаем сусьветную супольнасьць выпрацаваць адзіны пункт гледжаньня на сытуацыю з правамі чалавека ў краіне», - заявіў Яглянд. - «Праблема ў тым, што беларускі лідар мае магчымасьць гуляць адначасова на некалькіх франтах».

Генэральны сакратар РЭ заклікаў больш актыўна каардынаваць сумесныя дзеяньні паміж Брусэлем, Страсбургам і Масквой у дачыненьні да беларускіх ўладаў, маючы на ўвазе забесьпячэньне далейшага разьвіцьця дэмакратычных інстытутаў у Беларусі.

Нагадаем, што ЗША, Эўразвяз, Рада Эўропы й ПАРЭ не прызнаюць Аляксандра Лукашэнкі дэмакратычна абраным кіраўніком Беларусі. Яны абмежавалі ўзровень кантактаў з афіцыйным Менскам.  З 2011 году ЗША й ЭЗ аднавілі рэжым санкцыяй у дачыненьні да афіцыйнага Менска, а ў сакавіку й траўні санкцыі былі пашыраныя.


кр