http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156371

Гішпанскія плянтатары падлічваюць страты

31.05.2011

200 млн эўра штотыдзень - на такую суму падлічыла страты гішпанская Фэдэрацыя вытворцаў і экспартэраў садавіны й агародніны пасьля таго, як паявіліся абвінавачаньні, што заражаныя бактэрыяй колі агуркі паходзяць з Малягі. Калі будзе даказана, што ў Гішпаніі няма эпіцэнтру гэтай бактэріі, урад у Мадрыдзе зьвернецца ў Эўразьвяз па кампэнсацыю на пакрыцьцё стратаў.

„Агурковы крызыс”- так гішпанскія плянтатары называюць бягучую сытуацыю пасьля таго, як Аўстрыя, Фінляндыя, Расея й яшчэ шэраг краінаў забаранілі ўвоз і продаж гішпанскіх агуркоў ды іншай садавіны й агародніны, а Нямеччына вярнула частку пастаўленай вытворчасьці.

Аднак надалей няма доказаў,  што заражаныя бактэрыяй агуркі вырошчваліся ў Малязе.  Плянтатары заяўляюць, што агуркі вырошчваюцца ў цяпліцах і паліваюцца вадой, якая прайшла кантроль. З плянтацыі ў Малязе ўзялі пробы глебы й вады, каб праверыць на наяўнасьць бактэрыі. Вынікі будуць вядомыя ў сераду.

кр