http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156382

ПАРЭ асудзіла палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі

31.05.2011

„Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца й застаецца крыніцай моцнай занепакоенасьці," - з такой заявай выступіла сёньня дакладчык па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Сініка Хурскайнэн.

На пасяджэньні Палітычнага камітэту ПАРЭ Хурскайнэн зрабіла даклад аб найноўшых палітычна матываваных судах і рэпрэсіях супраць праваабаронцаў і недзяржаўных СМІ ў Беларусі.

Падчас летняй сэсіі ПАРЭ (22-24 чэрвеня), камітэт правядзе абмен меркаваньнямі адносна сытуацыі ў Беларусі з прадстаўнікамі мясцовай грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі, з наданьнем асаблівай увагі палітычна матываваным судам і парлямэнцкім выбарам 2012 году ў краіне.

Зважаючы на існую сытуацыю, у якой знаходзяцца незарэгістраваныя арганізацыі ў Беларусі, Паліткамітэт вырашыў зьвярнуцца да „Эўрапейскай камісіі па дэмакратыі праз законнасьць" са зваротам ацаніць артыкул 193-1 крымінальнага кодэксу Беларусі - аб чальцoўстве ў незарэгістраванай арганізацыі - на прадмет адпаведнасьці ўнівэрсальным стандартам што да правоў чалавека.

svaboda.org/aз