http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156419

Алеся Міхалевіча расшуквае Інтэрпол

01.06.2011

Генэральная пракуратура Беларусі падала запыт на экстрадыцыю Алеся Міхалевіча з Чэхіі, паведамляе БелаПАН.

Былы контркандыдат А.Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах атрымаў у гэтай справе «афіцыйнае апавяшчэньне з пракуратуры горада Прагі».

Цяпер пражская пракуратура пачала працэс, каб вырашыць, ці выдаваць Міхалевіча Беларусі. Гэты працэс можа заняць некалькі месяцаў.

Палітык упэўненым, што яго не экстрадуюць, паколькі ён атрымаў у Чэхіі палітычны прытулак.

Алесь Міхалевіч — абвінавачаны па крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня 2010 года. 19 лютага яго адпусьцілі са сьледчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе.

28 лютага Міхалевіч прызнаўся, што быў вызвалены пасьля таго, як пагадзіўся стаць агентам КДБ. У сакавіку ён зьбег зь Беларусі, а 24 сакавіка Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі афіцыйна пацьвердзіла, што Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у гэтай краіне. Сям’я палітыка — жонка і дзьве дачкі — знаходзіцца ў Менску.

БелаПАН/яс