http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156423

Мясьніковіч прапанаваў працу Багданкевічу

01.06.2011


Кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч сустрэўся з былым кіраўніком Нацыянальнага банку Беларусі Станіславам Багданкевічам. Мясьніковіч прасіў у Багданкевіча кансультацыяў і ідэяў, як выйсьці з крызысу.

Мясьніковіч прапанаваў супрацоўніцтва на афіцыйнай аснове. Аднак Багданкевіч адмовіўся. Былы кіраўнік спаслаўся на тое, што ёсьць маладзейшыя адмыслоўцы, і прапанаваў прыцягваць іх.

Багданкевіч таксама даў некалькі парадаў, які вывесьці эканоміку з крызысу: Вызначыць курс беларускага рубля для гандлю на валютнай біржы; зьвярнуцца ў МВФ па крэдыт у 8 мільярдаў даляраў; распрацаваць праграму рэформаў; дамагацца наўпроставых замежных інвэстыцыяў, а для гэтага — стварыць станоўчы імідж краіны.

Svaboda.org/яс