http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=156424

Нараджаецца ўсё менш дзяцей

01.06.2011

На пачатак 2011 года колькасьць дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў склала 1 мільён 740 тысяч чалавек, паведамляе БелаПАН.

У параўнаньні з 2000 годам колькасьць дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў па Беларусі паменшылася на 27%, а ў сельскай мясцовасьці – на 37%.

Зьнізілася колькасьць дзяцей, якія нарадзіліся па-за афіцыйным шлюбам. У 2005 годзе такіх дзяцей было 24%, у 2010-м – 19,5%.

Памяншаецца колькасьць дзяцей, народжаных маці ва ўзросьце да 18 гадоў. У  2000 годзе непаўналетнімі маці было народжана 2 тыс. дзяцей. У 2010-м – амаль 1 200 дзяцей.

Штогод у Беларусі выяўляецца больш за тры тысячы дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. На студзень 2011 года ў краіне налічвалася 34,5 тыс. сірот і дзяцей без апекі бацькоў. Зь іх каля 19% выхоўваюцца ў дзіцячых інтэрнатных установах. 


БелаПАН/svaboda.org/яс